26 April 2012

Запрашаем на урачыстую выпускную вечарыну УЗВ!

Прэзентацыя вынікаў працы секцыі, пасведчанні пра сканчэнне чарговага акадэмічнага года, культурная праграма - гэта толькі частка таго, што чакае ўдзельнікаў урачыстай імпрэзы, якая адбудзецца 27 красавіка.


Сёлета заняткі "Універсітэту Залатога Веку" наведвалі больш за 70 чалавек.
На працягу апошніх некалькіх тыдняў удзельнікі ўсіх 10 секцый УЗВ рыхтавалі свае прэзентацыі, у якіх будуць дзяліцца тым, што новага даведаліся і чаму навучыліся за год удзелу ў Праграме.
Урачыстая вечарына пачнецца а 18-й гадзіне па адрасе вул. Будзёнага, 48а-38 (3-ці паверх).
А ўжо на наступны дзень многія са слухачоў УЗВ накіруюцца на экскурсію ў Гудзевічы, дзе наведаюць славуты беларускі музей, створаны Алесем Белакозам.
У гэты ж дзень адбудзецца інтэграцыйны пікнік на прыродзе, якім традыцыйна сканчаецца кожны акадэмічны год у праграме "Універсітэту".

No comments:

Post a Comment