14 December 2012

Пачала працу Школа добрых справаў

Слухачамі УЗВ ініцыяваныя 9 дабрачынных акцый, якія плануецца правесці сваімі сіламі ў студзені-красавіку 2013 года.

Першая сустрэча па планаванні дзейнасці "Школы добрых справаў" адбылася 6 снежня.
Акрамя ўжо традыцыйных збору кніг і рэчаў, гэтым разам слухачы УЗВ запланавалі прыборку старых могілак, навядзенне парадку каля Царквы Ўсіх Святых у Румлёўскім парку, дапамога ў зборы сродкаў для ўтрымання прытулку для бяздомных жывёлаў, дапамога адзінокім хворым людзям і г.д.

Зараз ідзе фармаванне працоўных групаў, якія будуць займацца дэталёвым планаваннем гэтых акцый.

No comments:

Post a Comment